Удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская падчас сустрэчы экіпажа карабля «Саюз МС-25» з кіраўніцтвам «Раскамаса» і дэлегацыяй Беларусі расказала аб гатоўнасці да двухсутачнай схемы збліжэння.
«Так, у нас двухсутачная схема. Але, шчыра кажучы, усё, што ні робіцца, — да лепшага. Я ўжо ў гэтым пераканалася. І для мяне гэта будзе вялікі досвед. Мы правядзем двое сутак у караблі, і ў нас будзе больш часу адаптавацца да бязважкасці, больш часу паглядзець на нашу цудоўную Зямлю. Калі мы прыляцім на станцыю, я ўпэўнена, што мы будзем адчуваць сябе добра», — сказала Марына Васілеўская.
Карабель з экіпажам у складзе касманаўта «Раскосмасу» Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўткі NASA Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэння.
Звязда, 23 сакавіка 2024
Звязда, 23 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/136/73321
Текущая дата: 27.11.2024