Белорусский портал в Казахстане

Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб запуску ракеты-носьбіта карабля "Саюз МС-25" 23 сакавіка



Аб гэтым паведамілі ў "Раскосмасе".

Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб запуску ракеты-носьбіта "Саюз-2" з транспартным пілатуемым караблём "Саюз МС-25" 23 сакавіка,

На касмадроме Байканур 22 сакавіка адбылося пасяджэнне Дзяржаўнай камісіі. На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі высвятлення прычын няштатнай сітуацыі, у выніку якой была спынена працэдура старту ракеты касмічнага прызначэння. Заслухаўшы даклады кіраўнікоў работ, Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб правядзенні пуску ў запланаваную рэзервовую дату - 23 сакавіка.

Карабель "Саюз МС-25" з экіпажам у складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўткі NASA Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэння. Стыкоўка пілатуемага карабля адбудзецца 25 сакавіка ў 18:10 па мінскім часе.

Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўткі NASA Лорал О`Хары на караблі "Саюз МС-24" запланавана на 6 красавіка.

22 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/137/73255
Текущая дата: 27.11.2024