Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік беларускага зямляцтва Крыма: усе ўдзельнічалі ў рэферэндуме 2014 года



Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Крыме дзесяць гадоў таму ўступалі ў апалчэнне, а зараз удзельнічаюць у СВА.

Абсалютна ўсе члены беларускага зямляцтва так ці інакш удзельнічалі ў рэферэндуме, які праводзіўся ў Крыме ў 2014 годзе, заявіў старшыня савета нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Белорусы Крыма", саветнік Кіраўніка Рэспублікі Крым Раман Чагрынец.

"Нехта ўступаў у апалчэнне. Прычым у нас ёсць вельмі паслядоўныя людзі, якія былі ў апалчэнні дзесяць гадоў таму, а цяпер ваююць на франтах СВА. Адны і тыя ж людзі", - расказаў ён.

Паводле яго слоў, беларуская дыяспара ў 2014 годзе ў тым ліку дапамагала ствараць блок-пасты яшчэ да заходу расійскіх вайскоўцаў на паўвостраў.

"У нас першыя хлопцы-апалчэнцы сталі ў Армянску, прычым абсалютна ў голым полі. Былі выкапаны там нейкія пэўныя функцыянальныя ўмацаванні. Мы дапамагалі гэта наладжваць: (збіралі) прадукты, цёплыя рэчы", - успомніў Чагрынец.

У гэтым годзе адзначаецца дзесяць гадоў уз’яднання Крыма з Расіяй. 16 сакавіка 2014 года на паўвостраве адбыўся рэферэндум. За ўваходжанне Крыма ў склад РФ прагаласавалі 96,77% крымчан і 95,6% жыхароў Севастопаля. 18 сакавіка таго ж года ў Георгіеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца гэтае рашэнне было замацавана дагаворам.

Ключавымі ўдзельнікамі падзеі ў Крамлі былі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністр Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў, старшыня Дзяржсавета Рэспублікі Крым Уладзімір Канстанцінаў і кіраўнік Севастопаля Аляксей Чалый.

Мінск, 20 сакавіка 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/139/73205
Текущая дата: 27.11.2024