У Ханты-Мансійску завяршылася першынства Расіі па біятлоне сярод юніёраў і юніёрак з удзелам беларускіх спартсменаў.
Заключны дзень спаборніцтваў прынёс нашай дэлегацыі першы і адзіны медаль турніру. Бронзавымі прызёрамі ў эстафеце ў юніёрак сталі Алена Надольская, Алена Кулак і Ганна Песцерава. Чэмпіёнкам з Навасібірска беларускі ўступілі 16 секунд, срэбным медалісткам з Санкт-Пецярбурга — восем.
На працягу першынства Расіі нашы біятланісты тройчы траплялі ў дзясятку мацнейшых. Глеб Арлоўскі заняў пятае месца ў індывідуальнай гонцы, Алена Кулак фінішавала дзевятай у гонцы пераследу, а квартэт юніёраў у складзе Канстанціна Бабурава, Дзяніса Яромава, Андрэя Гаўроша і Аляксея Логвінава паказаў пяты вынік у эстафеце.
Звязда, 16 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/144/73120
Текущая дата: 27.11.2024