Беларуска ў другі раз здолела падняцца на першы радок рэйтынгу WTA, упершыню гэта ёй удалося ў верасні мінулага года.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), стаўшы першай ракеткай свету, пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларуска абышла па балах польку Ігу Шьвёнтэк: у Арыны – 9 706 пунктаў, у Шьвёнтэк – 9 665.
Сабаленка другі раз здолела ўзначаліць рэйтынг WTA. Упершыню падняцца з другога на першы радок ёй удалося ў верасні мінулага года.
Вікторыя Азаранка зноў засталася на ранейшым месцы. Яна 21-я ў спіску лепшых тэнісістак, зарабіла 2 126 балаў.
Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу апусцілася на 12 пазіцый, спартоўка зараз 143-я.
Алена Фалей дадала адразу 20 пазіцый, заняўшы 200 радок, у яе ў скарбонцы 348 балаў.
А Ірына Шымановіч наадварот страціла 20 пазіцый і размясцілася на 246-м месцы.
Першая дзесятка рэйтынгу
У першую дзясятку жаночага рэйтынгу на дадзены момант таксама ўваходзяць Іга Шьвёнтэк, Коры Гауф, Джэсіка Пегула, Алена Рыбакіна, Жасмін Пааліні, Цыньвэнь Чжэн, Эма Навара, Дар’я Касаткіна і Беатрыс Хадад Майя.
Мінск, 21 кастрычніка 2024
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/15/75637
Текущая дата: 23.11.2024