Празмернасць БАДаў у арганізме можа стаць прычынай развіцця цяжкіх паталогій, папярэдзіла эндакрынолаг Аксана Міхалёва.
Міхалёва растлумачыла, што прыём вялікіх доз БАДаў аказвае таксічнае ўздзеянне на ўвесь арганізм. Пры гэтым больш за іншых органаў пакутуе печань, захворванні якой могуць прыводзіць да смяротнага зыходу.
Па словах доктара, асабліва небяспечная перадазоўка вітамінамі А, Е, D, К. Міхалёва ўдакладніла, што празмернасць вітаміна D можа прыводзіць да таго, што кальцый пачне адкладацца ў сасудах, што павялічыць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. У той жа час празмернасць вітаміна К павялічвае рызыку трамбозу ў пажылых людзей, вітаміна А — правакуе развіццё розных захворванняў, у тым ліку і рака.
Урач падкрэсліла, што працяглы прыём вітаміна С у вялікіх дозах павялічвае нагрузку на ныркі, з-за чаго ў іх могуць утварацца камяні. Яна запэўніла, што прымаць БАДы трэба толькі па прызначэнні медыкаў.
Раней эндакрынолаг назвала прычыны набору вагі восенню. Паводле яе слоў, адной з іх можа быць дэфіцыт сератаніну.
Звязда, 21 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/15/75645
Текущая дата: 23.11.2024