Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 299 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 сакавіка
У 1795 годзе ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі.
У 1924 годзе прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР.
У 1931 годзе было створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).
Хто нарадзіўся 7 сакавіка
1872 год: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог.
1953 год: Уладзімір Кожух, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі астраном Джон Гершэль і французскі кампазітар Марыс Равель.
7 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Афанасія і пакутніка Маўрыкія Апамейскага.
Калі да гэтага дня ўжо прыляцелі ластаўкі, вясна будзе ранняя.
Ружовы або залацісты світанак прадвяшчае добрае надвор`е. Калі ўдзень імгла, лета будзе халоднае.
Ружовы або залацісты світанак прадвяшчае добрае надвор`е. Калі ўдзень імгла, лета будзе халоднае.
Sputnik, 7 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/151/72958
Текущая дата: 27.11.2024