Мінскі аўтамабільны завод наведаў старшыня савета ўдзельнікаў сумеснага прадпрыемства па зборцы тэхнікі МАЗ у В’етнаме АТ «ГМА Аўтамабільная індустрыя» (раней «МАЗ-Азія») Нгуен Куанг Хунг. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў час снежаньскага візіту прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў В’етнам.
Асобна была закранута тэма паставак машкамплектаў Мінскага аўтазавода ў адрас азіяцкага прадпрыемства.
Мінскі аўтамабільны завод — адно з найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш як 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.
Звязда, 8 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/151/72997
Текущая дата: 27.11.2024