Белорусский портал в Казахстане

Амерыканка Долхайд стала саперніцай Азаранкі ў 1/32 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе



На турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $9,2 млн прайшлі стартавыя паядынкі адзіночнага разраду.

Амерыканская тэнісістка Каралін Далхайд (51-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Бучу (67) — 6:2, 6:0, і ў 1/32 фіналу сустрэнецца з двухразовай пераможцай гэтых спаборніцтваў беларускай Вікторыяй Азаранка (30). Азаранка выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах, а ў 2021 годзе ўступіла ў фінале іспанскай тэнісістцы Паўле Бадосе.

Саперніца другой ракеткі планеты Арыны Сабаленка вызначыцца пасля сустрэчы амерыканкі Пэйтан Стэрнс (64) і італьянкі Элізабэты Качарэта (60). У фінальным паядынку мінулага года Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай з Казахстана.

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 17 сакавіка.

Звязда, 8 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/151/73004
Текущая дата: 27.11.2024