Белорусский портал в Казахстане

Больш за 43,5 тыс. грамадзян ЕС уехалі ў Беларусь па бязвізе з пачатку 2024 года



З пачатку 2024 года звыш 43,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь без віз. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 43735 іншаземцаў з Еўрасаюза, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь, 25072 з`яўляюцца грамадзянамі Літвы, 8622 грамадзянамі і 2091 неграмадзянамі Латвіі, яшчэ 7950 іншаземцаў маюць польскі пашпарт.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыў 844341 іншаземец. Сярод іх 520283 грамадзяніны Літвы, 193423 грамадзяніны і 58206 неграмадзян Латвіі, а таксама 72429 грамадзян Польшчы.

4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/153/72938
Текущая дата: 27.11.2024