Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 сакавіка
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.
Хто нарадзіўся 2 сакавіка
1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 год: Леніна Міронава, беларуская архітэктарка, педагог, мастацтвазнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
2 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведнай Марыямны, а таксама вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з захаду – будзе дождж.
Sputnik, 2 скавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/155/72911
Текущая дата: 27.11.2024