Пра гэта паведамілі ў прэс-службе біржы.
Сума здзелак рэзідэнтаў РФ на Беларускай універсальнай таварнай біржы за першыя два месяцы 2024 года склала $131,8 млн, што ў 6,6 раза больш, чым у студзені-лютым 2023 года. Асабліва актыўна развіваўся гандаль прадукцыяй сельскай гаспадаркі, што забяспечыла звыш 60 працэнтаў біржавога тавараабароту з Расіяй.
Аб гэтым расказаў намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Герман Пузырны ў час "Агульнай шматгаліновай кансультацыі", арганізаванай Расійскім экспартным цэнтрам для прадстаўнікоў дзелавых колаў з 20 рэгіёнаў Расіі,
Аб гэтым расказаў намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Герман Пузырны ў час "Агульнай шматгаліновай кансультацыі", арганізаванай Расійскім экспартным цэнтрам для прадстаўнікоў дзелавых колаў з 20 рэгіёнаў Расіі,
Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі пры ўдзеле экспертаў беларускага прадстаўніцтва РЭЦ, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа". Прэзентуючы магчымасці БУТБ, Герман Пузырны падкрэсліў, што ў бягучым годзе расійскі бізнес праяўляе павышаную цікавасць да беларускай біржавой пляцоўкі. Вынікам таго з`яўляецца значны рост колькасці і аб`ёмаў здзелак.
"Можна сказаць, рэкордную дынаміку дэманструе экспарт беларускіх тавараў у Расію. Калі ў студзені-лютым мінулага года ён быў крыху меншы за $3 млн, то ў гэтым годзе мы пераадолелі ўжо адзнаку $97 млн. Найбольшым попытам у расійскіх удзельнікаў таргоў карыстаецца малочная прадукцыя - сметанковае масла, сухое малако і сыр. З тавараў нехарчовай групы запатрабаваны піламатэрыялы і блокі з ячэістых бетонаў. Іх удзельная вага ў структуры біржавых паставак на рынак РФ склала 9 працэнтаў і 7 працэнтаў адпаведна. Што датычыцца імпарту з Расіі, то ён павялічыўся ў 2,3 раза - у асноўным за кошт чорнага металапракату і вугалю, якія набывалі акрэдытаваныя на біржы прамысловыя прадпрыемствы Беларусі", - расказаў прадстаўнік БУТБ.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
Па стане на 29 лютага 2024 года на БУТБ былі акрэдытаваны 3703 суб`екты гаспадарання з 52 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Статус біржавых брокераў мелі 7 кампаній.
1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/156/72883
Текущая дата: 27.11.2024