Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 312 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 лютага
У 1563 годзе рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.
У 1945 годзе савецкай арміяй вызвалена Познань.
Хто нарадзіўся 23 лютага
1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.
Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.
23 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Прохара і вялікапакутніка Харлампія. Продкі прыкмячалі, што "на Прохара вясной вее", мабыць таму і назвалі гэты дзень Прохар-веснавей. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнне фінансавага становішча.
Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.
Sputnik, 23 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/160/72797
Текущая дата: 27.11.2024