Адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Башкартастан падпісалі план мерапрыемстваў на 2024-2025 гады па рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве, паведамляе прэс-служба парка.
Падпісанне адбылося ў рамках міжнароднага бізнес-форуму «Беларусь — Башкартастан», які праходзіў у Мінску і сабраў больш за 400 прадстаўнікоў бізнесу.
Дакументам прадугледжана арганізацыя бізнес-місій з мэтай абмену вопытам і пашырэння партнёрскай сеткі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў у фарматах анлайн і афлайн, інфармацыйны абмен.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў даных.
Звязда, 12 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/170/72608
Текущая дата: 28.11.2024