У 2023 годзе Беларусь і Расія дамовіліся аб устанаўленні зніжак на чыгуначныя перавозкі ў памеры да 40 працэнтаў. Такая інфармацыя была агучаная на выніковым паседжанні Міністэрства транспарту і камунікацый.
Як адзначылі на мерапрыемстве, на працягу мінулага года актыўна вялася работа па зніжэнню транспартных затрат беларускіх экспарцёраў пры дастаўцы чыгуначным транспартам. Так, з расійскім бокам дасягнута дамоўленасць аб устанаўленні зніжак у памеры 10-40 працэнтаў на чыгуначныя перавозкі па маршрутах міжнароднага транспартнага калідора Поўнач — Поўдзень, а таксама па накіраванню порта ў Санкт-Пецярбургу.
Дзякуючы прынятым у мінулым годзе мерам аб’ём экспартных перавозак чыгуначным транспартам склаў 115,4 працэнта да 2022 года, з якіх каля 83 працэнтаў прыпадае на перавозкі з Расіяй, з іх палова перавезена праз расійскія порты.
Звязда, 11 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/171/72571
Текущая дата: 28.11.2024