Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (95-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-1000 у катарскай Досе з прызавым фондам $3,2 млн.
Сёння ў стартавым матчы кваліфікацыі беларуска абыграла ў дзвюх партыях кітаянку Ван Сіюй (60) — 7 5, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін. Каб прабіцца ў асноўную сетку тэнісісткам трэба пераадолець два кваліфікацыйныя бар’еры.
Матчы асноўнага этапа пройдуць з 11 па 17 лютага. Два папярэднія турніры ў сталіцы Катара выйграла польская тэнісістка Іга Свёнтэк, а ў 2020 годзе перамагла беларуска Арына Сабаленка.
Звязда, 9 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/173/72548
Текущая дата: 28.11.2024