Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ.
«Прапрацаваны праект па будаўніцтву птушкафабрыкі, па вырошчванню бройлера аб’ёмам каля 70-75 тыс.т у год. Ужо пачалася рэалізацыя гэтага праекта: набыты камбікормавы завод, атрымана зямля. Нават брэнд ужо ёсць — “Жожа” (“Кураня”)», — распавёў Сяргей Барташ.
Птушкафабрыку пабудуюць у Ташкенце. А ў Самаркандзе жадаюць размясціць малочны камбінат. Партнёрам тут можа выступіць «Савушкін прадукт». Перапрацоўваць на заводзе плануюць і мясцовую сыравіну. «Сыравіна ёсць, але яна не перапрацоўваецца, а проста прадаецца сярод насельніцтва», — адзначыў міністр.
З гатовай прадукцыяй можна выходзіць на рынкі трэціх краін, напрыклад, у Афганістан. Гэтай тэме прэзідэнты Беларусі і Узбекістана ў час перагавораў у Ташкенце ўдзялілі асаблівую ўвагу.
«Вось мы дамовіліся аб будаўніцтве фабрык па вытворчасці мяса курыцы, яйкі. І не таму, што чагосьці не хапае ва Узбекістане, а таму, што мы (Прэзідэнт прапанаваў) можам гэта прадаць суседзям, перш за ўсё афганцам. Калі мы хочам, каб Афганістан не ствараў праблем Узбекістану, Таджыкістану і іншым, да іх трэба ісці з дабром. Ім трэба дапамагчы накарміць уласны народ, каб у іх было больш-менш спакойна. Звычайны зямны падыход, мы яго прытрымліваемся. І гатовы разам працаваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 8 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/175/72521
Текущая дата: 28.11.2024