Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада краіны, паведамляе Казинформ.
Адпаведны ўказ «Аб Урадзе Рэспублікі Казахстан» кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 лютага. У дакуменце ўказваецца, што часова выконваць абавязкі кіраўніка ўрада Казахстана будзе Раман Скляр, які раней займаў пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра.
Таксама адзначаецца, што члены Кабінета міністраў краіны працягнуць выконваць свае абавязкі да зацвярджэння новага складу ўрада. Указ уступае ў сілу з дня падпісання.
Звязда, 5 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/178/72460
Текущая дата: 28.11.2024