Белорусский портал в Казахстане

Чэмпіянат УС па афіцэрскім трохбор’і сабраў у Мінску больш за 20 каманд



У Мінску праходзіць чэмпіянат структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл па афіцэрскім трохбор’і. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны.

У афіцэрскім трохбор’і прымаюць удзел больш за дваццаць каманд – каля васьмідзесяці ўдзельнікаў. Яны спаборнічаюць у стральбе з пісталета Макарава, а таксама ў бегу на 1 км.

У сярэду афіцэраў чакае заключны этап чэмпіянату — плаванне на 100 м.

Звяздя, 21 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/18/74208
Текущая дата: 05.07.2024