Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 лютага 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 334 дні.

Якія падзеі адбыліся 1 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 лютага

У 1411 годзе быў заключаны Таруньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409-1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
У 1717 годзе ў Рэчы Паспалітай адбылося пасяджэнне аднадзённага "Нямога сейма", які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты
У 1919 годзе пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 2005 годзе пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь-ТБ".

Хто нарадзіўся 1 лютага

1811 год: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог.
1913 год: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч.
1913 год: Антон Алешка, беларускі пісьменнік.
1931 год: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Кларк Гейбл і першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

1 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Макарыя Вялікага. У народзе яго лічаць дарадчыкам і лекарам. У гэты дзень жанчыны хадзілі да траўніц, каб узяць у іх лекавыя зёлкі. Іх заварвалі кіпенем і для смаку дадавалі мёд.

Па надвор`і ў гэты дзень даведваліся, калі прыйдзе вясна. Калі дзень ясны або адліга, вясна будзе ранняя. Завея, наадварот, сведчыць пра тое, што снег будзе яшчэ ляжаць у сакавіку.

Sputnik, 1 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/181/72390
Текущая дата: 28.11.2024