Белорусский портал в Казахстане

«Беллегпрам» перадасць Зімбабвэ ўзоры тканін для пашыву школьнай формы



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Дэлегацыя Зімбабвэ наведала канцэрн «Беллегпрам». Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна абмеркавала з міністрам прамысловасці і гандлю Рэспублікі Зімбабвэ доктарам Сітэмбісай Джайл Глэдзіс Ньёні варыянты супрацоўніцтва.

Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы ўзораў тканін для пашыву школьнай формы зімбабвійскаму боку для вывучэння, а таксама ўзораў тканін спецыяльнага прызначэння для пашыву форменнага адзення для патрэб сілавых структур Зімбабвэ. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб наведванні прадпрыемствамі канцэрна швейных прадпрыемстваў і гарбарнай асацыяцыі Рэспублікі Зімбабвэ.

Прадстаўнікі Зімбабвэ азнаёміліся з прадукцыяй буйных прадпрыемстваў «Беллегпрама». Таццяна Лугіна прадставіла гасцям навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай галін легпрама.

Звязда, 30 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/183/72356
Текущая дата: 28.11.2024