Мінскі трактарны завод працуе над стварэннем новага гусенічнага трактара, паведамілі ў прэс-службе завода.
«Па даручэнні генеральнага дырэктара ААТ „МТЗ“ Віталя Воўка прыступілі да праектавання новага трактара на гусенічным ходзе другога цягавага класа. Працуем у рамках пілотнага праекта па распрацоўцы і вырабе доследных узораў у сістэме Teamcenter», — расказаў галоўны канструктар па тэхніцы холдынгу «МТЗ-Холд» начальнік УКЭР-2 Андрэй Гардзейчык.
Пасля стварэння анатаванай электроннай мадэлі трактара зборку даручаць доследнаму цэху нумар 2 Мінскага трактарнага завода. Серыйны выпуск тэхнікі можа быць наладжаны на іншым прадпрыемстве «МТЗ-Холдынгу».
«Мы праектуем трактар BELARUS 1103 у сетцы NX пад кіраваннем сістэмы Teamcenter. І ў гэтым нам дапамагаюць спецыялісты кампаніі „ЛАНИТ“. Арыгіналам канструктарскай дакументацыі будзе не чарцёж, а 3D-мадэль. Гэта зніжае верагоднасць памылак і ўдасканальвае выраб трактара на вытворчасці», — растлумачыў Андрэй Гардзейчык.
Працаваць ў сетцы NX завадскія канструктары пачалі ў верасні 2023 года. Ужо распрацавана базавая кантрольная структура новага гусенічнага трактара, падрыхтаваны і выгружаны ў сетку электронныя мадэлі хадавой часткі, рухавіка, задняй навясной прылады, каробкі перамены перадач, счаплення і іншых вузлоў.
Наперадзе — падрыхтоўка макета тэхнічнага праекта. Пасля гэтага да праекту падключацца завадскія тэхнолагі і супрацоўнікі вытворчых падраздзяленняў.
Наперадзе — падрыхтоўка макета тэхнічнага праекта. Пасля гэтага да праекту падключацца завадскія тэхнолагі і супрацоўнікі вытворчых падраздзяленняў.
Звязда, 28 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/184/72319
Текущая дата: 28.11.2024