Белорусский портал в Казахстане

У вёсцы Севасцьянавічы перапахавалі астанкі пяці чырвонаармейцаў



У вёсцы Севасцьянавічы Магілёўскага раёна з ушанаваннямі перапахавалі парэшткі пецярых байцоў Чырвонай арміі.

Парэшткі знайшлі пашукавікі восенню мінулага года падчас экспедыцыі па месцах разлютаваных баёў 1941-га пры абароне Магілёва. Па медальёнах удалося ўстанавіць імёны двух загінуўшых: гэта чырвонаармейцы Іван Сіроцін і Васіль Назаркін. Абодва — ураджэнцы Разанскай вобласці Расіі. Ушанаваць памяць герояў прыехалі прадстаўнікі грамадскасці, а таксама родныя аднаго з байцоў.

«Падчас пад’ёму ў трох хлопцаў-байцоў былі знойдзены медальёны. Не пластыкавыя, як звычайна, а металічныя. І наогул цуд, што з трох медальёнаў прачыталіся два. Шанцуе не так часта, як бы нам хацелася. Дзякуй родным, што яны прыехалі, што ўшанавалі памяць», — заявіў Зміцер Паклонскі, намеснік кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».

Летась магілёўскім пошукавікам удалося знайсці пахаванні 83 байцоў і прачытаць, дзякуючы знойдзеным медальёнам і асабістым рэчам, яшчэ 20 імёнаў.

Звязда, 28 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/184/72326
Текущая дата: 28.11.2024