Візантыйскія іконы, якія былі дастаўлены з Кіева ў Францыю і ў цяперашні час часткова выстаўлены ў Луўры, вывозіліся ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасці. Аб гэтым перадае The Wall Street Journal.
Паводле звестак выдання, 16 рэдкіх ікон з калекцыі Нацыянальнага музея мастацтваў імя Багдана і Барбары Ханенкаў у Кіеве ў маі 2023 года былі транспартаваны ў Францыю праз Польшчу і Германію пад ваенным канвоем у спецыяльных кантэйнерах. Як адзначаецца, пяць абразоў сталі экспанатамі выставы Луўра «Ля вытокаў свяшчэннай выявы» (Aux origines de l’image sacrée), якая праходзіць у парыжскім музеі да 29 студзеня, а астатнія 11 ікон знаходзяцца ў музейным сховішчы.
У матэрыяле гаворыцца, што кіраўнік аддзела візантыйскага і ўсходнехрысціянскага мастацтва Луўра Максімільен Дзюран заявіў: «Ніхто, акрамя вузкага кола, не ведаў, што мы гэтым займаемся».
У пачатку чэрвеня 2023 г. газета 20 Minutes інфармавала аб планах Луўра выставіць 16 твораў мастацтва, якія былі вывезены з Кіева.
Паводле інфармацыі газеты Le Monde, у Парыж былі вывезены чатыры рэдкія візантыйскія іконы, якія першапачаткова знаходзіліся ў манастыры святой Кацярыны на гары Сінай, а таксама мазаічнае пано XIII стагоддзя з выявай святога Мікалая. Чакалася, што выстава пяці ікон пройдзе з 14 чэрвеня па 6 лістапада 2023 года. Астатнія 11 твораў мастацтва будуць знаходзіцца ў Луўры на рэстаўрацыі.

26 чэрвеня 2023 года кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін заявіў, што кіеўскія ўлады дамовіліся з ЮНЕСКА аб вывазе ў музеі Еўропы хрысціянскіх каштоўнасцяў Кіева-Пячэрскай лаўры, у тым ліку мошчаў, якія захоўваюцца ў ёй, і наступнай перадачы іх музеям Італіі, Францыі, Ватыкана.
Звязда, 27 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/185/72327
Текущая дата: 28.11.2024