Беларускія экспарцёры ўмацоўваюць свае пазіцыі не толькі на расійскім рынку. Знешні гандаль прыкметна дыверсіфікаваўся ў 2023 годзе.
Пастаўкі ў Азію выраслі ў 1,4 разы, тут актыўна прыбаўляе кітайскі рынак, за тры гады продажы харчавання павялічыліся ўтрая. Рост экспарту на лацінаамерыканскі рынак — больш чым у два разы.
Як адзначылі ў Мінэканомікі, цяпер асвойваецца і новы для Беларусі Афрыканскі рэгіён. Базавыя краіны, з якіх будуць стартаваць пастаўкі, ужо вызначаны, гэтак жа як і канкрэтныя тавары.
Звязда, 23 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/187/72266
Текущая дата: 28.11.2024