Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка
У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбунала.
У 1978 годзе Караль Вайтыла выбраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" – першага бразільскага серыяла на савецкім тэлебачанні.
Хто нарадзіўся 16 кастрычніка
1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.
1925 год: Мікалай Залозны, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О`Ніл.
16 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.
У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпужвае ўсялякае зло.
Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы ці забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыяльныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай агародніны можна адпудзіць нечысць.
Sputnik, 16 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/19/75566
Текущая дата: 23.11.2024