Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 75 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 кастрычніка
У 1964 годзе каля Рэчыцы было адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
У 1985 годзе ў кінапракат выйшаў фільм Элема Клімава "Ідзі і глядзі".
У 2004 годзе прайшоў канстытуцыйны рэферэндум.
Хто нарадзіўся 17 кастрычніка
1696 год: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай.
1900 год: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік.
1937 год: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-сацыёлаг Анры Сен-Сімон і савецкі маршал і дзяржаўны дзеяч Андрэй Грэчка.
17 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Ерафея, епіскапа Афінскага, які прысутнічаў пры пахаванні Багародзіцы.
У народзе 17 кастрычніка звязваюць з пахаладаннем і актыўнасцю нячыстай сілы. Лічылася, што ў гэты дзень лясун у апошні раз абыходзіць свае ўладанні, злуецца, што трэба будзе хавацца да вясны, таму ламае галінкі дрэў і кусты, вые і рагоча. У лес не хадзілі, таму што баяліся, што лясун, нібы галінкі, можа пераламаць усе косці.
Sputnik, 17 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/19/75567
Текущая дата: 23.11.2024