Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 74 дні.
Якія падзеі адбыліся 18 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 кастрычніка
У 1905 годзе адбыўся курлоўскі расстрэл у Мінску.
У 1920 годзе спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў.
Хто нарадзіўся 18 кастрычніка
1523 год: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596.
1680 год: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі.
1893 год: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр.
1906 год: Алесь Салагуб, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Чжу Сі і савецкі пісьменнік-фантаст Кір Булычоў.
18 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Харытыну Амісійскую і святую Харытыну Літоўскую, якая лічыцца заступніцай Літвы.
У народзе пра гэты дзень казалі: "Гарыць лучына, тчэ Харытына", "На Харытыну першыя халсціны". Дзяўчыны збіраліся на вячоркі і прымаліся за працу: пралі, ткалі і шылі. Каб працаваць было весялей, спявалі. З воўны не толькі ткалі, але і валялі валёнкі.
Калі 18 кастрычніка выпадаў снег, а на дрэвах яшчэ трымалася лісце, лічылася, што ён хутка растае. Бязветраны дзень прадвяшчаў хуткае пахаладанне.
Sputnik, 18 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/19/75589
Текущая дата: 23.11.2024