Гэты дзень з`яўляецца дваццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 344 дні.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 студзеня
У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна.
У 1624 годзе Віцебск пазбаўлены Магдэбургскага права.
У 1796 годзе Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы.
У 1908 годзе ў Мінску пачаў працу І з’езд лекараў Мінскай губерні.
У 1935 годзе ў Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў.
Хто нарадзіўся 22 студзеня
1906 год: Андрэй Александровіч, беларускі паэт.
1935 год: Віктар Ракаў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Фрэнсіс Бэкан, англійскі паэт Джордж Байран, савецкі рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн і расійскі фізік Леў Ландау.
22 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Піліпа.
У гэты дзень часта хадзілі ў баню. У народзе верылі, што ў бане жыве дух – Баннік, якога трэба задобрыць перад тым, як парыцца, каб Баннік, няхай ён і не злы, не ўтварыў якой-небудзь шкоды.
Калі птушкі ў гэты дзень не злятаюць на снег, пахаладае. Кошка ляжыць пузам дагары – наадварот, будзе адліга.
Sputnik, 22 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/190/72228
Текущая дата: 28.11.2024