Гэты дзень з`яўляецца дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 347 дзён.
Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень ратавальніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 студзеня
У 1970 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Магілёве.
Хто нарадзіўся 19 студзеня
1910 год: Іван Ушакоў, беларускі тэатральны мастак.
1931 год: Наталля Паплаўская, беларуская мастачка.
Таксама сёння нарадзіліся шатландскі інжынер, вынаходнік-механік Джэймс Уат, амерыканскі пісьменнік Эдгар Алан По і французскі мастак Поль Сезан.
19 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная Царква адзначае вялікае дванадзесятае свята Вадохрышча. Сваю другую назву – Богаяўленне – свята атрымала таму, што падчас хрышчэння Ісуса ў рацэ Іардан да яго сышоў Святы Дух.
З 19 студзеня і на працягу ўсяго тыдня забаранялася мыць бялізну ў рацэ: у лёдзе на Вадохрышча выразалі палонкі, звычайна ў форме крыжа, у якія акуналіся вернікі. Святую ваду, набраную на Вадохрышча, захоўвалі ўвесь год: ёй акраплялі хату і пілі падчас хвароб або жыццёвых выпрабаванняў.
Калі на Вадохрышча цёпла і сонечна, такое надвор`е будзе трымацца яшчэ некалькі тыдняў.
Sputnik, 19 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/192/72174
Текущая дата: 28.11.2024