Белорусский портал в Казахстане

Раскосмас зацвердзіў эмблему экіпажа "Саюз МС-25" з выявай сцяга Беларусі



Дзяржкарпарацыя "Раскосмас" прадставіла эмблему экіпажа пілатуемага карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская.

"Эмблема выканана ў форме шчыта, што азначае перамогу і дасягненне мэт. На эмблему нанесены прозвішчы членаў экіпажа, а таксама дзяржаўныя сцягі краін - удзельніц палёту Расіі, Беларусі і ЗША ў форме трохвугольніка, што азначае з’яднанне экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС", - адзначылі ў Раскосмасе.

У цэнтры эмблемы адлюстраваны лагатып Раскосмасу, а таксама карабель "Саюз МС-25", які накіраваўся да МКС. Унізе эмблемы нанесена выява гары Казбек - пазыўны экіпажа.

Разам з Марынай Васілеўскай да палёту рыхтуюцца члены асноўнага экіпажа касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.

19 студзеня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/192/72196
Текущая дата: 28.11.2024