Пра гэта паведамілі ў прэс-службе мінскага аэрапорта.
Беларусь і Кыргызстан працуюць над аднаўленнем рэйсаў паміж Мінскам і Бішкекам. Аб гэтым ішла размова ў час перагавораў генеральнага дырэктара РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" Вячаслава Харанекі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым.
Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці сумесную работу па аднаўленні рэйсаў паміж Бішкекам і Мінскам сіламі беларускага або кыргызскага перавозчыка.
У час сустрэчы адзначаны значны транзітны патэнцыял міжнароднага аэрапорта Манас (Бішкек), які можа стаць зручным стыковачным пунктам пры планаванні маршрутаў у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.
Бакі дамовіліся прадоўжыць сумесную зладжаную работу па арганізацыі авіяпералётаў паміж Беларуссю і Кыргызстанам, удзяляючы асаблівую ўвагу пытанням інфармавання насельніцтва аб турыстычнай прывабнасці дзвюх дзяржаў.
17 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
17 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/193/72155
Текущая дата: 28.11.2024