Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 студзеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 355 дзён.

Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 студзеня

У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім.
У 1862 годзе выйшла першая беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".

Хто нарадзіўся 11 студзеня

1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Хофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.

11 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлят. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.

Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.

Назіралі за дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.

Sputnik, 11 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/196/72094
Текущая дата: 28.11.2024