Белорусский портал в Казахстане

МЗС рэкамендуе беларусам часова ўстрымацца ад паездак у Эквадор



Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам пакуль устрымацца ад наведвання Эквадора ў сувязі з пагаршэннем крымінагеннай абстаноўкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

«У сувязі з пагаршэннем крымінагеннай абстаноўкі і аб’яўленнем уладамі Эквадора надзвычайнага становішча настойліва рэкамендуем устрымацца ад наведвання гэтай краіны да ўрэгулявання сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Эквадоры, неабходна няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых улад, звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

У ведамстве нагадалі, што найбліжэйшая беларуская дыпмісія знаходзіцца ў Калумбіі. Тэлефон для сувязі: +57 (314) 211-7551.

Звязда, 10 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/197/72078
Текущая дата: 29.11.2024