Белорусский портал в Казахстане

Іран гатовы купляць як мага больш беларускіх тавараў



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры.

Паводле слоў дыпламата, у Беларусі вырабляецца шмат разнастайнай і добрай прадукцыі, якая можа быць запатрабавана ў Іране.

"Але, на жаль, беларускія кампаніі пакуль недастаткова прэзентуюць і прадстаўляюць у Іране свае тавары і паслугі. Напрыклад, гэта можна рабіць на спецыялізаваных выстаўках, якія на пастаяннай аснове праводзяцца ў Тэгеране і іншых гарадах", - сказаў пасол.

"Зразумела, што не заўсёды ёсць магчымасць прывезці ў іншую краіну для прэзентацыі тавар, але цяпер з улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій можна рэкламаваць сваю прадукцыю праз каталогі, сайты і электронныя прэзентацыі", - сказаў ён.

Дыпламат лічыць недастатковую актыўнасць беларускіх бізнесменаў адносна супрацоўніцтва з Іранам праблемным пытаннем, якое можна і трэба вырашаць.

"Калі мала кантактаў паміж бізнесменамі дзвюх дзяржаў, то, адпаведна, яны мала ведаюць адзін пра аднаго. Таму трэба як мага больш наладжваць такіх кантактаў для далейшага развіцця супрацоўніцтва", - лічыць Махамад Рэза Сабуры.

2 сакавіка 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1984/34551
Текущая дата: 03.07.2024