У Беларусі набылі сілу змены ў Падатковым кодэксе, у тым ліку і скарэктаваны памер даходаў, атрыманых у якасці падарункаў, якія не будуць абкладацца падаткам, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Максімальная сума дарэння без падатку вырасла на 1093 рублі, цяпер яна складае 10431 рубель.
Калі фізічная асоба атрымала ў дар суму звыш указанай, то неабходна па выніках года падаць падатковую дэкларацыю і заплаціць 13% з той сумы, што перавысіла ўстаноўленую норму.
Звязда, 8 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/199/72048
Текущая дата: 29.11.2024