Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі



Вікторыя Азаранка (16-е месца ў рэйтынгу) выбыла з барацьбы на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

27 студзеня ў чвэрцьфінале (пяты круг) беларуская спартсменка з лікам 3:6, 5:7 прайграла немцы Ангеліцы Кербер (6).

Кербер узяла рэванш за паражэнне ў нядаўнім фінале турніру ў Брысбене, перамогшы Азаранку ўпершыню ў кар`еры (асабістыя сустрэчы — 1:6).

У стартавым матчы Азаранка разграміла бельгійку Элісан ван Эйтванк (43) — 6:0, 6:0, у другім раўндзе была мацнейшай за Данку Ковініч (54) з Чарнагорыі — 6:1, 6:2, у трэцім — выйграла ў японкі Наомі Осакі (127) — 6:1, 6:1, у чацвёртым — у чэшкі Барбары Стрычавай (24) — 6:2, 6:4.

У мінулым сезоне беларуская спартсменка выбыла ў 1/8 фіналу, а ў 2014 годзе дайшла да чвэрцьфіналу. У 2012 і 2013 гадах яна выйгравала чэмпіянат Аўстраліі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1992/33992
Текущая дата: 26.06.2024