Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў распавёў падрабязнасці нападу на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Еўропа», дзе загінула дзяўчына.
У 17.27 мужчына зайшоў праз бакавы ўваход ГЦ «Еўропа». Ён быў прыстойна апрануты. У яго з сабой быў чахол ад гітары, у якім была схавана сякера. Пры сабе мужчына таксама меў бензапілу.
У 17.28 мужчына завёў пілу і нанёс цялесныя пашкоджанні дзяўчыне, якая пасля гэтага памерла. Потым ён дастаў сякеру і стаў пагражаць іншым людзям.
У 17.34 паступіў званок у дзяжурную часць.
У 17.35-17.36 на месцы здарэння ўжо былі першыя супрацоўнікі міліцыі.
У 17.38 нападніка затрымалі. Міліцыянерам дапамагалі супрацоўнік аховы ГЦ і работнікі.
Вядома, што падазраваны з`яўляецца грамадзянінам Беларусі, Яму 18 гадоў, пражывае ў Мінску. Цяпер яго дапытваюць у Савецкім РУУС сталіцы.
Па факце здарэння распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 КК Беларусі (Забойства). Максімальнае пакараьне па артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.
- У распараджэнні следства знаходзяцца відэазапісы з камер назірання, таму дакладна можна казаць, што нападнік быў адзін. Усе чуткі пра тое, што тых, хто нападаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, распавёў прадстаўнік СК.
У якім стане знаходзіўся малады чалавек (ці быў п`яны або пад уздзеяннем наркатычных рэчываў), у СК не каментуюць.
Звязда, 8 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2/37190
Текущая дата: 14.11.2024