Белорусский портал в Казахстане

Лідары краін ЕС дамовіліся рэфармаваць Дублінскі дагавор аб размеркаванні мігрантаў



Аб гэтым расказаў пасля завяршэння першага дня саміту ЕС прэм`ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ.

Еўрасаюз устанаўлівае новыя правілы прыёму мігрантаў, выратаваных у Міжземнамор`і, а таксама абавязваецца рэфармаваць Дублінскі дагавор аб размеркаванні бежанцаў. 

"З гэтага часу Італія не адна. Устанаўліваецца новы ўсёабдымны прынцып аказання прыёму і выратавання мігрантаў. І прызнаецца галоўны прынцып: любы, хто прыбывае ў Італію, прыбывае ў Еўропу", - падкрэсліў Контэ.

Еўрасаюз устанавіў агульны парадак аказання дапамогі бежанцам, якія церпяць бедства ў Сіцылійскім праліве па дарозе з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу, дадаў Контэ.

"Аперацыі (па выратаванні.) цяпер абапіраюцца на прынцып падзелу адказнасці і будуць каардынавацца краінамі сумесна. Усе караблі павінны паважаць законы і не ўмешвацца ў аперацыі лівійскай службы берагавой аховы, галоўным чынам караблі няўрадавых арганізацый", - заявіў ён.

Контэ дадаў, што краіны Еўрасаюза абавязаліся фінансаваць фонд дапамогі афрыканскім краінам, адкуль ідзе большасць мігрантаў, якія прыбываюць у Італію. Фінансаванне гэтага фонду было адным з патрабаванняў Рыма да ЕС.

29 чэрвеня 2018, Брусель
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2/44027
Текущая дата: 18.11.2024