Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ад імя Савета Рэспублікі выказала спачуванні Старшыні Сходу ісламскага савет Ісламскай Рэспублікі Іран Махамад-Багер Галібафу ў сувязі з гібеллю Эбрахіма Раісі



Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал верхняй палаты Парламента.

«Гэта трагічная падзея ўзрушыла ўвесь свет і глыбокім болем адклікаецца ў сэрцах сяброў Ірана», — паведамляеца ў спачуванні.

Прэзідэнт Ібрахім Раісі застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды як сябар Беларусі, мудры лідар, бачны палітычны, духоўны і дзяржаўны дзеяч, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню іранскаму народу, умацаванню магутнасці Ісламскай Рэспублікі Іран.

Наталля Качанава ўпэўнена, што памяць аб выключным, прынцыповым паліыку, сапраўдным патрыёце назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў грамадзян Ірана.

«Мы высока цэнім асабісты ўклад Эбрахіма Раісі ў развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў пасланні.

Звязда, 20 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/20/74196
Текущая дата: 05.07.2024