Белорусский портал в Казахстане

Галадоўка фермераў у Сейме Польшчы працягваецца ўжо тыдзень



У Сейме Польшчы ўжо тыдзень працягваецца галадоўка фермераў, якія патрабуюць сустрэчы з прэм’ерам Дональдам Тускам. Пра гэта паведамляе агенцтва PAP.

«Мы ўсё больш слабеем, самаадчуванне пагаршаецца з-за адмовы ад ежы», — распавёў адзін з удзельнікаў галадоўкі. Кіраўнік урада Польшчы раней адмовіўся сустракацца з удзельнікамі акцыі. «Я не планую сустрэчы з гэтай групай», — сказаў прэм’ер.

Акцыя была распачатая 13 траўня шасцю фермерамі, якіх у Сейм правялі дэпутаты былой кіруючай партыі «Права і справядлівасць». 18 траўня двое з фермераў былі адпраўленыя ў бальніцу, чацвёра працягваюць галадоўку.

Польскія фермеры ўжо на працягу некалькіх месяцаў праводзяць масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Аграрыі патрабуюць абмежаваць або цалкам забараніць ўвоз таннай сельгаспрадукцыі з Украіны. Сельгасвытворцы таксама выказваюць нязгоду са стратэгіяй ЕС «Зялёны курс», якая прадугледжвае дасягненне нулявых вугляродных выкідаў да 2050 года.

Звязда, 20 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/20/74198
Текущая дата: 05.07.2024