Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія абмеркавалі рэалізацыю адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве



Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык і першы намеснік старшыні ўрада Расіі Дзяніс Мантураў абмеркавалі пытанні рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

У ходзе сустрэчы размова таксама ішла аб рэалізацыі новых інтэграцыйных імпартазамяшчальных праектаў з прыцягненнем сродкаў расійскага дзяржаўнага крэдыту. Акрамя таго, увага была ўдзелена пытанням супрацоўніцтва ў станка-, суда- і авіябудаўнічых галінах і рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння.

Пётр Пархомчык і Дзяніс Мантураў выказалі гатоўнасць да далейшага актыўнага прадаўжэння дыялогу па ўсіх напрамках гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, а таксама абмеркавалі планы ўзаемных візітаў у рамках буйных выставачных форумаў Беларусі і Расіі.

Удзел у перагаворах прынялі кіраўнікі профільных ведамстваў дзвюх краін – міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік і міністр прамысловасці і гандлю Расіі Антон Аліханаў.

Звязда, 20 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/20/74205
Текущая дата: 05.07.2024