Белорусский портал в Казахстане

«Mein Kampf» упершыню за 70 гадоў паступіла ў продаж у Германіі



У Германіі знята забарона на перавыданне аўтабіяграфічнай кнігі Адольфа Гітлера «Mein Kampf». 1 студзеня праца зноў паступіла ў продаж, паведамляе Sky News.

Новае выданне «Mein Kampf» коштам 59 еўра налічвае дзве тысячы старонак. Яно выпушчана мюнхенскім Інстытутам сучаснай гісторыі і ўключае ў сябе каментары даследчыкаў, а таксама аналіз ідэалогіі нацысцкага лідэра, якая, на думку навукоўцаў, з`яўляецца важным гістарычным і адукацыйным інструментам.

Кіраўнік асацыяцыі настаўнікаў Германіі Ёзаф Краўс ўхваліў перавыданне «Mein Kampf». На яго погляд, навуковыя каментары, якімі забяспечана кніга, дапамогуць развеяць «цёмны міф». «Мой педагагічны вопыт паказвае: тое, што забаронена, узбуджае цікаўнасць», - прыводзіць яго словы Sky News. Краўс упэўнены, што такім чынам, праца Гітлера будзе дэмістыфікавана.

Звязда, 10 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2001/33808
Текущая дата: 26.06.2024