Мінсельгасхарч вызначыў гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ад 3 студзеня 2024 г. № 1 размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Дакумент уступае ў сілу з 5 студзеня. Ён змяшчае пералік з 9 пунктаў па наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС. У прыватнасці, у спіс уключаны тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, малако і вяршкі (згушчаныя або з дабаўленнем цукру), масла (з утрыманнем малочнага тлушчу больш за 72 %, але менш за 80 %, а таксама 80 % і больш), сыры (нятлустыя і абястлушчаныя для плаўлення тлустасцю 45% і ніжэй, вышэй 45%). Мінімальныя цэны на іх устаноўлены ў залежнасці ад рынкаў збыту.
Пастанова Мінсельгасхарча ад 19 снежня 2023 г. № 154 «Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн» прызнана страціўшай сілу.
Звязда, 5 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/201/72015
Текущая дата: 29.11.2024