Белорусский портал в Казахстане

Армія Ізраіля паведаміла аб маштабнай аперацыі ў лагеры бежанцаў на Заходнім беразе Іардана



Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла аб правядзенні маштабнай аперацыі ў лагеры бежанцаў Нур-Шамс ля горада Тулькарм на Заходнім беразе ракі Іардан. Паведамляе вайсковая прэс-служба.

«Падраздзяленні арміі абароны Ізраіля, памежнай паліцыі і Службы агульнай бяспекі пачалі шырокамаштабную аперацыю па барацьбе з тэрарызмам у лагеры бежанцаў Нур-Шамс, падчас якой былі дапытаныя дзясяткі падазраваных, затрыманыя шэсць асоб, якія адшукваюцца, а таксама канфіскаваная ваенная тэхніка», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Арміі абароны Ізраіля.

Акрамя таго, вайскоўцы паведамілі, што мінулай ноччу былі праведзеныя рэйды па ўсім Заходнім беразе Іардану. Затрыманыя 18 чалавек, якія адшукваліся «па падазрэнні ў дачыненні да тэрарыстычнай дзейнасці».

Звязда, 3 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/202/71979
Текущая дата: 29.11.2024