Белорусский портал в Казахстане

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам



Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 870 ад 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Складанне паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь". Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

16 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2031/32954
Текущая дата: 16.06.2024