Пра гэта паведамляе Афіцыйны сайт Прэзідэнта.
Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, а таксама дзяржаўным, палітычным, грамадскім, творчым і рэлігійным дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў краін Садружнасці, кіраўнікам іншых краін у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый.
Пасланні ад імя Прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама вядомым рэлігійным і грамадскім дзеячам.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святамі кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку ААН, СНД, ШАС, ЕЭК, АДКБ.
У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў.
Звязда, 31 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/204/71985
Текущая дата: 29.11.2024