Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года павялічыцца да Br40. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 944 «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Цяпер памер адной базавай велічыні складае Br37.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат насельніцтву.
Звязда, 27 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/205/71925
Текущая дата: 29.11.2024