Брэсцкія мытнікі спынілі ўвоз буйной партыі матэрыялаў для вібраізаляцыі, якія не задэклараваў польскі перавозчык. Пра гэта паведамляе Брэсцкая мытня.
Выпадак здарыўся ў пункце пропуску «Казловічы». Грузавы аўтамабіль DAF накіроўваўся з Аўстрыі ў Расію і перавозіў эластамер для вібраізаляцыі. У час мытнага кантролю высветлілася, што ў таварасуправаджальных дакументах няма звестак аб 2,2 тыс. кв.м поліўрэтанавага эластамера для вібраізаляцыі гандлёвых марак Sylomer і Selodyn. Аказаліся незадэклараванымі матэрыялы на суму больш як Br2,6 млн. Парушэнне заканадаўства пацягнула за сабой нявыплату мытных плацяжоў у памеры больш як Br280 тыс.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.15.5 (недэклараванне) КаАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Звязда, 27 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/205/71946
Текущая дата: 29.11.2024