Белорусский портал в Казахстане

Больш за 68 тыс. грамадзян Украіны прыехалі ў Беларусь з пачатку года



З пачатку 2023 года 68 585 грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У нашу краіну з 1 студзеня прыехалі 68 585 грамадзян Украіны: транзітам праз Польшчу прыбылі на тэрыторыю Беларусі 49 216 чалавек, праз Літву - 17 016, праз Латвію - 2327, праз Украіну - 26.

Усяго ж з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 143 289 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 916, транзітам праз Польшчу - 95 721, праз Літву - 27 166, праз Латвію - 4486.

22 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/207/71887
Текущая дата: 29.11.2024